Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я так паважаў яго, а ён дзярмо ліе». Сяргей Ціханоўскі выказаўся пра Зянона Пазьняка


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

Пра сваё стаўленьне да вэтэрана беларускай палітыкі ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода.

Як расказаў Сяргей Ціханоўскі ў вялікім інтэрвію Радыё Свабода, да падзеяў 2020 году ён амаль ня ведаў нікога зь дзеячоў беларускай апазыцыі. Ужо пасьля пачатку кампаніі пазнаёміўся з Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам, якія выклікалі ў яго павагу. Тады ж адбыліся першыя завочныя сутычкі зь Зянонам Пазьняком, які ўгледзеў у Ціханоўскім расейскага агента.

«Я яму ў 2020 годзе яшчэ гаварыў: прыяжджайце і з намі разам любіце Радзіму, — узгадвае Ціханоўскі. — Ён не прыехаў. А можна было прыехаць, людзі на пад’ёме былі, лідэры былі патрэбныя. Усіх пасадзілі, а Зянона не было. Зянон у ЗША быў. Можа данаты якія зьбіраў, гранты пілаваў, пакуль мы авёс елі. Я ж ня ведаю».

Сяргей Ціханоўскі дадае, што мае да Зянона Пазьняка асаблівае стаўленьне праз расчараваньне, якое прынёс яму палітык.

«Я так паважаў яго, ведаеце, — кажа Ціханоўскі. — Думаў, выйду на свабоду, скажу, што калі ў беларусаў і быў некалі бацька, то гэта Зянон Пазьняк. Я вось з гэтым выходзіў. А ён тут такое на мяне, на Сьвятлану. Зьехаў з глузду, шкада чалавека. Але заслугі ягоныя ўсё адно, я іх не адыму. Ён для беларусаў зрабіў так шмат, што, магчыма, і ніхто столькі не зрабіў. Магчыма. Прынамсі да 2020 году. Я чытаў кнігі Паўла Севярынца, там пра ўсе яго заслугі. І пра Курапаты, і пра дзейнасьць у парлямэнце, і за беларускую мову. Я яму за гэта хацеў сказаць дзякуй. Выходжу, а ён дзярмо на мяне».

Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім можна паглядзець тут.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG