Краіны — удзельніцы эканамічнага блёку вызначылі новыя тэрміны, у якія ўвядуць камфортныя тарыфы на роўмінг, піша БелТА.
Першапачаткова ў ЭАЭС плянавалі ўвесьці «справядлівыя тарыфы» на паслугі сувязі ў I квартале 2025 году. І ў плянах тады былі «камфортныя тарыфы для насельніцтва краін саюзу». Яна акрэсьліваліся як «плата за паслугі ў міжнародным роўмінгу, памер якой „максымальна набліжаны да хатняга тарыфу“».
Аднак у сярэдзіне студзеня 2025 году ўлады Казахстану прапанавалі працягнуць тэрмін рыхтаваньня праекту да 2030 году. У Астане патлумачылі, што для рэалізацыі патрэбуецца «дэталёвая распрацоўка такіх аспэктаў, як тэхнічны, арганізацыйны, камэрцыйны, пытаньняў бясьпекі і білінгу».
Як вынік, на паседжаньні Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі зацьвердзілі новы тэрмін рэалізацыі пляну ўкараненьня «справядлівых тарыфаў». Да IV кварталу 2027 году ў камісіі разьлічваюць прыняць усе рашэньні, а скасаваньне роўмінгу плянуецца з 1 студзеня 2028 году.
Форум