З словаў Сяргея Ціханоўскага, у першыя дні пасьля абвяшчэньня збору сродкаў яму пералічылі толькі каля 1000 эўра. І нават гэтую суму у выніку заблякаваў кіпрскі сэрвіс, дзе ішоў збор грошай. Ён дадае, што цяпер праблема вырашаная і новая сума ахвяраваньняў ужо шматкроць перавысіла ранейшую.
Акрамя гэтага, як кажа Сяргей Ціханоўскі, да яго асабіста зьвярнуліся некалькі беларускіх бізнэсоўцаў, якія пагадзіліся даць пэўныя сумы. Агулам зараз яму ўдалося сабраць ужо каля 10% ад заяўленых 200 тысяч эўра.
«Гэта вынік таго другога роліка (з крытыкай аўдыторыі за невялікую суму ахвяраваньняў. — РС), — кажа Сяргей Ціханоўскі. — Я не прашу ў беларусаў. Вы можаце лічыць, што нічога мне не павінны. Няма праблем. Я зараз даведаўся, якія ў вас праблемы, я буду знаходзіць грошы і дапамагаць вам. Я тады быў за людзей, і зараз я буду гэта рабіць. Я пабачыў, якія ёсьць праблемы. Буду зь бізнэсам працаваць. У мяне ўжо некалькі ідэй ёсьць, як дапамагчы беларусам».
Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім можна паглядзець тут.
Форум