І працягваюць ахвяраваць грошы нават пасьля дасягненьня патрэбнай сумы ў 5000 эўра.
Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, удзельніца страйку ў 2020-м.
Яе звольнілі, пяць разоў прысуджалі адміністрацыйны арышт, а ў 2022 годзе затрымалі ў крымінальнай справе за інтэрвію «Эўрарадыё» і ў 2023-м асудзілі на 3,5 году зьняволеньня.
21 чэрвеня 2025 году Дуліну вывезьлі зь Беларусі без афіцыйнай даведкі пра вызваленьне.
Цяпер яна жыве ў вымушанай эміграцыі ў Літве.
Сабраныя грошы дапамогуць ёй паправіць падарванае турмой здароўе, зьняць жыльлё і аплаціць першачарговыя выдаткі.
На 11.40 10 ліпеня для Натальлі Дулінай сабралі 6 тысяч 240 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьні расказалі пра вызваленьне з турмы. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На волю выйшла найлепшая адмыслоўца па італьянскай мове ў Беларусі. Расказваем пра Натальлю Дуліну